Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 лістапада 2018, 16:56

Саюзныя парламентарыі абмяркуюць ролю рэгіянальных СМІ ў інфармзабеспячэнні будаўніцтва СД

9 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Роля рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі ў інфармацыйным забеспячэнні будаўніцтва Саюзнай дзяржавы будзе разглядацца на пасяджэнні камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы. Мерапрыемства адбудзецца 16 лістапада ва Уладзікаўказе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

"Дэпутаты абмяркуюць ролю рэгіянальных СМІ ў інфармацыйным забеспячэнні будаўніцтва Саюзнай дзяржавы і азнаёмяцца з вопытам работы сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Паўночная Асеція - Аланія па асвятленні беларуска-расійскіх адносін, - адзначылі ў прэс-службе. - Удзельнікі пасяджэння разгледзяць пытанні дзейнасці саюзных СМІ, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння камісіі Парламенцкага сходу па інфармацыйнай палітыцы з камісіяй Маладзёжнай палаты па інфармацыйнай палітыцы ў інфармацыйных тэхналогіях пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі".

Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства інфармацыі Беларусі, Міністэрства лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расіі, парламента Паўночнай Асеціі - Аланіі, кіраўнікі СМІ Саюзнай дзяржавы.

"Праграмай візіту дэпутатаў у горад Уладзікаўказ прадугледжаны ўдзел у рабоце IV Міжнароднага эканамічнага форуму "Паўднёвыя вароты Расіі", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі