Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 сакавіка 2018, 09:06

Саюзныя парламентарыі абмяркуюць фарміраванне агульнай інфармпрасторы Беларусі і Расіі

21 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Фарміраванне агульнай інфармпрасторы Саюзнай дзяржавы будзе абмяркоўвацца 27 сакавіка ў Гомелі на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.

"Удзельнікам пасяджэння будуць прадстаўлены інфармацыя аб ходзе рэалізацыі плана мерапрыемстваў па стварэнні агульнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы на 2016-2020 гады, а таксама справаздача аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за 2017 год па раздзеле "сродкі масавай інфармацыі", - адзначылі ў прэс-службе.

Парламентарыі разгледзяць пытанні, звязаныя з дзейнасцю і фінансаваннем Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, прадстаўнікі Гомельскага аблвыканкама і кіраўнікі СМІ Гомельскай вобласці прадставяць удзельнікам мерапрыемства інфармацыю аб асвятленні ў сродках масавай інфармацыі інтэграцыйных працэсаў у Саюзнай дзяржаве.

Да ўдзелу ў пасяджэнні запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, профільных міністэрстваў Беларусі і Расіі, кіраўніцтва Гомельскага аблвыканкама, саюзных сродкаў масавай інфармацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі