Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 кастрычніка 2018, 12:41

Румас прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў ШАС у Душанбэ

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас 11-12 кастрычніка зробіць рабочы візіт у Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якое пройдзе ў Душанбэ, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Асноўныя пытанні будучага пасяджэння - умацаванне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіццё рэгіянальных эканамічных і гандлёвых сувязей, развіццё гуманітарных і культурна-гуманітарных праектаў па лініі ШАС.

На палях Савета кіраўнікоў урадаў Сяргей Румас правядзе двухбаковыя сустрэчы з замежнымі калегамі.

"Для Беларусі ШАС - важная міжнародная пляцоўка для вызначэння канкрэтных механізмаў развіцця супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння пагрозам тэрарызму, экстрэмізму, арганізаванай злачыннасці і наркатрафіка. Цікавасць для нашай краіны таксама ўяўляе ўмацаванне эканамічнага вымярэння ШАС", - адзначылі ў прэс-службе.

У статусе наглядальніка ШАС Беларусь прымае ўдзел у нарадах міністраў краін арганізацыі, якія адказваюць за знешнеэканамічную і знешнегандлёвую дзейнасць, канферэнцыях па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на прасторы ШАС, мерапрыемствах няўрадавых структур, дзелавога савета і міжбанкаўскага аб'яднання.

Беларусь узаемадзейнічае з ШАС па многіх напрамках культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва, уключаючы сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў культуры, кантакты па лініі культурна-інфармацыйных цэнтраў, фондаў і саюзаў, а таксама па лініі парламенцкага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі