Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 лістапада 2018, 17:22

Румас і Сілуанаў абмеркавалі пытанні інтэграцыі Беларусі і Расіі і падрыхтоўку да пасяджэння саюзнага Саўміна

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас і першы віцэ-прэм'ер, міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў сёння ў час сустрэчы абмеркавалі пытанні інтэграцыі і падрыхтоўку да пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасля сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Сочы наша ўзаемадзеянне стала больш плённым, мы рушылі наперад па многіх пытаннях, і нават па тых, па якіх яшчэ няма рашэння, нам удалося істотна зблізіць пазіцыі. У нас да канца года пройдзе шэраг інтэграцыйных мерапрыемстваў: Еўразійскі міжурадавы савет, саюзны Саўмін. Думаю, пасяджэнне групы высокага ўзроўню дапаможа нам знайсці развязкі па многіх пытаннях, і мы выйдзем на гэтыя два мерапрыемствы з падрыхтаванымі і ўзгодненымі рашэннямі", - сказаў Сяргей Румас.

Антон Сілуанаў адзначыў, што неабходна абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва. "Хацелася б узгадніць наша ўзаемадзеянне ў рамках еўразійскай інтэграцыі і разгледзець пытанні інтэграцыі нашых краін у Саюзнай дзяржаве", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі