Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 снежня 2019, 11:11

Румас і Мядзведзеў сустрэнуцца 6 снежня

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Яны дамовіліся сустрэцца 6 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Савета Міністраў Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку. "Быў абмеркаваны ход работы па ўзгадненні дарожных карт па інтэграцыі. Таксама прэм'ер-міністры дамовіліся правесці наступную сустрэчу ў пятніцу, 6 снежня", - гаворыцца ў паведамленні.

Дзмітрый Мядзведзеў павіншаваў Сяргея Румаса з юбілеем. Прэм'ер-міністр Расіі пажадаў свайму беларускаму калегу моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых стваральных поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі