Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2019, 13:49

Румас і Мядзведзеў абмяркуюць 19 лістапада ў Маскве інтэграцыйныя дарожныя карты

17 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў 19 лістапада ў Маскве прымуць удзел у пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля ўдзелу ў галасаванні на парламенцкіх выбарах на выбарчым участку ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў пасла, адно з галоўных пытанняў парадку дня маючага адбыцца пасяджэння - падрыхтоўка дарожных карт па рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

"Мы адпрацоўваем новую праграму рэалізацыі саюзнага дагавора. Сам дагавор застаецца без змяненняў, тыя мэты і задачы, якія мы ставілі раней, - яны застаюцца нязменнымі", - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі