Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 верасня 2018, 13:42

Румас і Мядзведзеў абмеркавалі падрыхтоўку маючай адбыцца сустрэчы

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Яны абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Асноўная ўвага была ўдзелена парадку дня маючай адбыцца сустрэчы, якая запланавана на наступным тыдні. Бакі выказалі гатоўнасць да канструктыўнага дыялогу.

Таксама Сяргей Румас павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння. Прэм'ер-міністр Беларусі пажадаў свайму расійскаму калегу моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых стваральных поспехаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі