Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2017, 11:35

Ролю мясцовых Саветаў дэпутатаў у вырашэнні праблем людзей плануецца ўзмацніць - Мясніковіч

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ролю мясцовых Саветаў дэпутатаў у вырашэнні праблем на месцах плануецца ўзмацніць. Аб гэтым заявіў у інтэрв'ю газеце "Звязда" старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці мае патрэбу сістэма мясцовага самакіравання ў рэфармаванні, Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што гэта тэма дэталёва вывучалася ў Савеце Рэспублікі, вядучымі вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце і старшынямі мясцовых Саветаў дэпутатаў. У якасці пераўтварэнняў прапанавалася, у прыватнасці, перайсці на двухузроўневы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел (вобласць - раён), а таксама ліквідаваць сельскія саветы і іх выканкамы, замяніўшы мясцовай адміністрацыяй. "Было прынята рашэнне аб тым, што на сёння няма палітычных, сацыяльных і эканамічных перадумоў для змянення сістэмы мясцовага самакіравання, якая склалася ў краіне, - сказаў ён. - Такая прапанова падтрымана кіраўніком дзяржавы. Лічу, што сёння з улікам новых рэалій часу трэба развіваць і ўдасканальваць існуючую сістэму мясцовага самакіравання, прымаць усе неабходныя меры для актывізацыі работы і павышэння адказнасці мясцовых Саветаў за вырашэнне больш шырокага кола сацыяльна-эканамічных пытанняў і надзённых праблем людзей".

Саветам Рэспублікі прапрацоўваюцца новыя падыходы да далейшага развіцця мясцовага самакіравання ў краіне. "Гэта работа накіравана на ўзмацненне ролі мясцовых Саветаў у вырашэнні праблем жыццезабеспячэння насельніцтва, на выпрацоўку механізмаў ініцыіравання Саветамі прававога і арганізацыйнага вырашэння названых пытанняў, - растлумачыў Міхаіл Мясніковіч. - У гэтых мэтах у Савеце Рэспублікі створана рабочая група пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандра Папкова. Пасля аналізу стану спраў у рэгіёнах і дзеючага заканадаўства будуць выяўлены "вузкія" месцы ў рабоце мясцовых органаў улады, а таксама патэнцыяльныя магчымасці і рэсурсы мясцовага самакіравання, якія цяпер не выкарыстоўваюцца, і пабудавана адпаведная выразная сістэма работы мясцовых Саветаў дэпутатаў па перспектыўных напрамках устойлівага развіцця падведамнай тэрыторыі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі