Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 лютага 2018, 09:51

Рэспубліка Карэя зацікаўлена ва ўстанаўленні бязвізавага рэжыму з Беларуссю

5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Карэя зацікаўлена ва ўстанаўленні бязвізавага рэжыму з Беларуссю, паведаміў 4 лютага ў эфіры тэлеканала "Сталічнае тэлебачанне" Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Енг Хо, перадае БЕЛТА.

"Прыкладаюцца вялікія намаганні для таго, каб вырашыць пытанне адмены віз паміж Рэспублікай Карэя і Беларуссю. У гэтым годзе плануецца візіт міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў нашу краіну. У час перагавораў мы хацелі б заключыць пагадненне аб бязвізавых паездках. Думаю, у бліжэйшы час мы зможам ажыццявіць задуманае. Гэта стала б добрым фундаментам для развіцця нашых адносін ва ўсіх сферах", - сказаў Кім Енг Хо.

Ён таксама адзначыў высокі патэнцыял Беларусі ў сферы IT-тэхналогій. "Ваша краіна ўжо дасягнула ў гэтай галіне вялікіх поспехаў, але ваш патэнцыял намнога большы, таму гэта толькі пачатак", - падкрэсліў пасол.

Кім Енг Хо таксама расказаў аб тым, што ў час Алімпіяды ў Пхёнчхане адбудзецца Тыдзень гасціннасці, на якім будуць прадэманстраваны самыя перадавыя тэхналогіі мабільнай сувязі і тэлебачання. Ён пажадаў беларускім спартсменам высокіх рэзультатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі