Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 чэрвеня 2019, 17:58

Рэспубліка Карэя вітае падтрымку Беларуссю мірных ініцыятыў на Карэйскім паўвостраве

19 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Рэспубліка Карэя вітае падтрымку Беларуссю мірных ініцыятыў на Карэйскім паўвостраве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

Гэта тэма была закранута на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Рэспубліцы Карэя Андрэя Папкова са спікерам Нацыянальнай асамблеі Мун Хі Санам. Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, уключаючы развіццё кантактаў, абмен вопытам па пытаннях заканатворчай дзейнасці, а таксама супрацоўніцтва ў рамках шматбаковых пляцовак. Спікер пазітыўна ацаніў пазіцыю Беларусі па пытаннях падтрымання міру і бяспекі ў міжнародных адносінах, захавання і ўмацавання рэжыму нераспаўсюджання ядзернай зброі, а таксама падтрымку Беларуссю мірных ініцыятыў на Карэйскім паўвостраве.

Акрамя таго, разгледжаны ключавыя аспекты актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне інавацый, лічбавай эканомікі, высокіх тэхналогій, садзейнічання развіццю кантактаў паміж малым і сярэднім бізнесам, а таксама пытанні лібералізацыі рэжымаў узаемных паездак паміж Беларуссю і Рэспублікай Карэя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі