Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
05 кастрычніка 2018, 09:00

Рэспубліка Карэя падтрымлівае намаганні Беларусі ў лічбавізацыі эканомікі - пасол

5 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Рэспубліка Карэя падтрымлівае намаганні Беларусі ў лічбавізацыі нацыянальнай эканомікі. Аб гэтым заявіў Пасол Рэспублікі Карэя ў Беларусі Кім Ёнг Хо 4 кастрычніка на мерапрыемстве з нагоды нацыянальнага свята гэтай краіны - Дня заснавання дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На яго думку, праведзенае ў верасні ў Сеуле пасяджэнне Сумеснага камітэта па эканамічным, навуковым і тэхнічным супрацоўніцтве прадаставіла добрую магчымасць знайсці шляхі для далейшага ўмацавання ўзаемадзеяння. "Для рэалізацыі яшчэ нявыкарыстанага патэнцыялу мы прадоўжым старанна працаваць, як мы да гэтага рабілі. З моманту адкрыцця ў Мінску ў мінулым годзе Беларуска-Карэйскага цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій дасягнуты значны прагрэс у сумесных праектах па развіцці нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю, пытаннях кібербяспекі. Рэспубліка Карэя падтрымлівае намаганні Беларусі ў лічбавізацыі нацыянальнай эканомікі, выкарыстоўваючы праграму абмену ведамі, якая ўвасабляе ў сабе паспяховы вопыт Карэі ў гэтай сферы", - адзначыў дыпламат.

Бакі дасягнулі поспехаў і ў іншых галінах. Міністэрствы транспарту абедзвюх краін у бліжэйшы час маюць намер падпісаць мемарандум аб узаемадзеянні. Адбыліся актыўныя абмены дэлегацыямі дзелавых колаў, у маі і верасні - бізнес-форум у Мінску і круглы стол у Сеуле. Вясной Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Карэйскі фонд правялі выстаўку карэйскага традыцыйнага жывапісу. "З актыўнай падтрымкай мясцовых улад мы змаглі арганізаваць Дні карэйскага кіно ў Мінску і Гродне, плануем правесці кінафестывалі ў Гомелі і Брэсце. Сумесныя праекты рэалізуюцца з Беларускай федэрацыяй тхэквандо", - расказаў Кім Ёнг Хо.

Пасол звярнуў увагу на намаганні ўрада Рэспублікі Карэя зрабіць краіну свабоднай ад ядзернай зброі і вайны, якія прывялі да новай эпохі дыялогу на Карэйскім паўвостраве. "Такія змяненні сталі магчымы дзякуючы падтрымцы і адабрэнню людзей ва ўсім свеце. Я хацеў бы выказаць маю шчырую ўдзячнасць беларускаму народу за падтрымку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі