Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2018, 13:41

Рэалізацыю ў Беларусі праектаў тэхнічнай дапамогі ЕС разгледзелі ў МЗС

26 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей сёння сустрэўся з кіруючым дырэктарам Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў па справах Еўропы і Цэнтральнай Азіі Томасам Маер-Хартынгам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Томас Маер-Хартынг знаходзіцца ў краіне на чале дэлегацыі Еўрапейскага саюза, якая ўдзельнічае ў пятым пасяджэнні Каардынацыйнай групы Беларусь-ЕС, якое праходзіць 26-27 красавіка. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі бягучы стан двухбаковых адносін, удзел Беларусі ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства", рэалізацыю ў Беларусі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі Еўрапейскага саюза.

Уладзімір Макей і Томас Маер-Хартынг таксама ўдзялілі ўвагу сітуацыі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне і перспектывам узаемадзеяння ў пытаннях правоў чалавека.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі