Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 снежня 2017, 19:47

Расія заўсёды атрымлівае падтрымку ад Беларусі на міжнароднай арэне - Карасін

27 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Расія заўсёды атрымлівае падтрымку ад Беларусі на міжнароднай арэне. Аб гэтым заявіў статс-сакратар - намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін сёння ў інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА і журналістам СМІ Саюзнай дзяржавы.

"Сапраўды, часам узнікаюць такія пытанні, па якіх мы асабліва зацікаўлены ў падтрымцы беларускіх партнёраў і заўсёды атрымліваем неабходную падтрымку, - сказаў намеснік кіраўніка МЗС РФ. - Напрыклад, так было два гады таму, калі Беларусь пагадзілася прадстаўляць інтарэсы Расіі ў Сумеснай кансультатыўнай групе па Дагаворы аб звычайных узброеных сілах у Еўропе".

Паводле слоў Рыгора Карасіна, супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў ААН характарызуецца супадзеннем або блізкасцю пазіцый па многіх пытаннях міжнароднага парадку дня. Ён выказаў удзячнасць Мінску за традыцыйную падтрымку расійскіх прыярытэтаў у ААН па міжнароднай інфармацыйнай бяспецы, бяспецы дарожнага руху, а таксама па мерах транспарэнтнасці і ўмацавання даверу ў космасе. На штогадовай аснове бакі сумесна падтрымліваюць праект рэзалюцыі Генасамблеі ААН, накіраваны супраць гераізацыі нацызму.

"Задаволены традыцыйна дружалюбнымі і трывалымі адносінамі паміж нашымі краінамі на выбарах у сістэме ААН. Удзячны за нязменна добразычлівы водгук рэспублікі на просьбы аб падтрымцы расійскіх кандыдатур. Знаходзімся з нашымі беларускімі сябрамі ў пастаянным рабочым кантакце, які дае магчымасць максімальна аператыўна ўзгадняць падыходы да актуальных пытанняў сусветнага і рэгіянальнага парадку дня", - рэзюмаваў намеснік кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі