Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 кастрычніка 2017, 11:39

Рахманаў: аналітычны складнік у рабоце МПА СНД неабходна ўзмацніць

16 кастрычніка, Санкт-Пецярбург /Кар. БЕЛТА/. У рабоце МПА СНД неабходна ўзмацніць аналітычны складнік. Аб гэтым заявіў 14 кастрычніка журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў, выказваючыся ў сувязі з заявай Прэзідэнта Беларусі на саміце ў Сочы, дзе гучала крытыка ў адрас гэтай міжпарламенцкай структуры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Удасканальваць работу трэба заўсёды, і я думаю, што, калі гучаць крытычныя ноткі, тым больш з вуснаў кіраўніка дзяржавы, гэта вельмі сур'ёзна. Зразумела, гэту крытыку трэба ўлічваць. Але я хачу сказаць, што Беларусь стараецца ў рамках парламенцкага супрацоўніцтва пастаянна падштурхоўваць сваіх партнёраў да больш актыўнай работы. Гэта робіцца не толькі ў МПА СНД, але і па лініі ўсіх інтэграцыйных структур, дзе ёсць парламенцкае вымярэнне", - заўважыў сенатар.

Ён перакананы, што ўзаемадзеянне дэпутатаў і сенатараў у СНД трэба ўзмацняць, каб парламенты займалі больш актыўную пазіцыю. "Асабліва важна, каб мы надалі імпульс у плане падрыхтоўкі больш сур'ёзнай аналітыкі, экспертызы, выпрацоўкі канкрэтных прапаноў, адпаведных рэкамендацый, узаемнага ўліку інтарэсаў", - сказаў старшыня пастаяннай камісіі. "Трэба зменшыць долю пратакольнага складніка, але ўзмацніць долю аналітыкі, удзелу ва ўсіх гэтых кантактах людзей, якія валодаюць адпаведным прафесіяналізмам", - дадаў Сяргей Рахманаў.

"Мы гэтым займаемся і прадоўжым займацца яшчэ больш інтэнсіўна. У нас ёсць разуменне важнасці інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва з нашымі партнёрамі - і з Расійскай Федэрацыяй, і з іншымі краінамі", - запэўніў сенатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі