Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 красавіка 2017, 19:38

Рабочыя групы па супрацоўніцтве з парламентамі Егіпта і Судана з'явяцца ў Нацыянальным сходзе

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочыя групы па супрацоўніцтве з парламентамі Егіпта і Судана будуць сфарміраваны ў Нацыянальным сходзе Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парламента.

"На пасяджэнні было прынята рашэнне аб дадатковым фарміраванні ў Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі Арабскай Рэспублікі Егіпет і Рэспублікі Судан", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, Савет Палаты прадстаўнікоў пагадзіўся з прапановамі аб правядзенні ў маі 2017 года выязных пасяджэнняў пастаянных камісій па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве, па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, па адукацыі, культуры і навуцы.

У Нацыянальным сходзе шостага склікання для наладжвання кантактаў, умацавання і развіцця сувязей сфарміравана 70 рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі замежных дзяржаў, дзве міжпарламенцкія камісіі па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Арменіі і Вярхоўнай радай Украіны, а таксама 13 дэлегацый для работы з міжнароднымі арганізацыямі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі