Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 сакавіка 2018, 09:14

Пытанне ўзаемнага прызнання віз паміж Беларуссю і Расіяй набліжаецца да вырашэння - Рапота

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне ўзаемнага прызнання віз паміж Беларуссю і Расіяй набліжаецца да вырашэння. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер вядуцца інтэнсіўныя кансультацыі на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў па ўзаемным прызнанні віз. "Фактычна беларуская віза будзе прызнавацца як расійская ў Расіі, а расійская - як беларуская ў Беларусі. Да гэтага мы цяпер імкнёмся", - сказаў Рыгор Рапота.

Пытанне няпростае, але Рыгор Рапота выказаў надзею, што яно будзе вырашана на працягу паўтара месяца.

Адносна тэмы роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы дыялог перайшоў да канструктыўных прапаноў. "Я не чакаю хуткага вырашэння гэтага пытання. Але магу паабяцаць, што мы ад гэтай тэмы не адчэпімся. Таму што па-іншаму нельга", - падкрэсліў дзяржаўны сакратар.

Прадаўжаюцца перагаворы па цэнах на газ і шэрагу іншых актуальных пытанняў, у тым ліку - бяспекі. "Ёсць дзве праграмы, адна з 1 студзеня пачынае ўжо рэалізоўвацца, другая гэтымі днямі павінна быць прынята. Першая "ДНК-ідэнтыфікацыя" - у інтарэсах следчых органаў і аховы здароўя. Другая - па інфармацыйнай бяспецы", - дадаў Рыгор Рапота і адзначыў, што гэта далёка не адзінкавыя прыклады саюзных праграм, так ці інакш звязаных з пытаннямі бяспекі дзвюх дзяржаў і іх грамадзян.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі