Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 студзеня 2018, 18:16

Пытанне развядзення выбараў 2020 года могуць абмяркоўваць на кансультацыях Прэзідэнт і парламент - ЦВК

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне развядзення па тэрмінах выбараў 2020 года могуць абмяркоўваць на сумесных кансультацыях Прэзідэнт і кіраўніцтва парламента, заявіла сёння старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Справа ў тым, што пытанне назначэння выбараў Прэзідэнта - гэта пытанне парламента, а пытанне назначэння выбараў у парламент - пытанне Прэзідэнта. Гэта можа ажыццяўляцца шляхам сумесных кансультацый кіраўніцтва парламента з кіраўніком дзяржавы", - растлумачыла Лідзія Ярмошына, гаворачы аб тэхнічным баку развядзення дзвюх палітычных кампаній, якія запланаваны на 2020 год.

Згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў, апублікаваным на сайце Цэнтрвыбаркама, прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе павінны прайсці не пазней за 30 жніўня, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў - не пазней за 10 верасня, выбары членаў Савета Рэспублікі - не пазней за 11 верасня.

Раней Лідзія Ярмошына адзначала, што адну з палітычных кампаній мэтазгодна перанесці на больш ранні тэрмін. На яе думку, лістапад 2019 года - "ідэальны перыяд для гэтага".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі