Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 чэрвеня 2019, 14:31

Пуцін прыбыў у Мінск для ўдзелу ў цырымоніі закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў

30 чэрвеня, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў у Мінск, дзе наведае закрыццё II Еўрапейскіх гульняў. На гэту цырымонію расійскага лідара 25 чэрвеня запрасіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Лідары дзвюх краін сустракаліся два тыдні таму ў Бішкеку на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Тады прэс-сакратар Прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў гаварыў, што кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі намер правесці двухбаковую сустрэчу ў бліжэйшы час.

У мінулую пятніцу Аляксандр Лукашэнка прымаў у Мінску Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, які таксама пабывае на цырымоніі закрыцця Еўрапейскіх гульняў. Беларускі лідар не выключыў магчымасці трохбаковай сустрэчы кіраўнікоў Расіі, Беларусі і Таджыкістана.

II Еўрапейскія гульні пачаліся ў Мінску 21 чэрвеня. На адкрыцці Расію прадстаўляў прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі