Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 снежня 2017, 15:24

Пры ЦВК Беларусі на мясцовых выбарах акрэдытаваны сем нацыянальных наглядальнікаў

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры Цэнтральнай камісіі для работы на мясцовых выбарах акрэдытаваны сем нацыянальных наглядальнікаў, якія прадстаўляюць палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні Беларусі. Аб гэтым паведаміла сёння старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта, у прыватнасці, прадстаўнікі Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб'яднання "Беларускі Хельсінкскі камітэт", Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", а таксама грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

На думку Лідзіі Ярмошынай, такая актыўная акрэдытацыя наглядальнікаў, перш за ўсё, звязана з прыняццем пастановы Цэнтрвыбаркама, якая сведчыць аб тым, што арганізацыі, якія маюць акрэдытаваных наглядальнікаў пры ЦВК, могуць накіроўваць іх на пасяджэнні мясцовых выканаўчых органаў пры ўтварэнні выбарчых камісій. Акрамя таго, наглядальнікі маюць права прысутнічаць непасрэдна на пасяджэннях самога Цэнтрвыбаркама.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, паміж дэпутатамі будзе размеркавана ўвогуле крыху больш за 18 тыс. мандатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі