Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 красавіка 2019, 18:09

Прэзідэнт Малдовы адзначыў актывізацыю супрацоўніцтва з Беларуссю

10 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон 9 красавіка прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Малдове Сяргея Чычука, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы было абмеркавана шырокае кола пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах эканомікі і гандлю, культуры, навукі, адукацыі, а таксама развіцця міжрэгіянальных сувязей.

Ігар Дадон адзначыў, што візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў красавіку мінулага года надаў імпульс беларуска-малдаўскаму ўзаемадзеянню, і выказаў удзячнасць за прадастаўленую беларускім бокам тэхнічную дапамогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі