Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 мая 2019, 13:53

Прэзідэнт Грузіі 21 чэрвеня наведае Беларусь - пасол

22 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі 21 чэрвеня наведае Беларусь для ўдзелу ў адкрыцці II Еўрапейскіх гульняў. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелія сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня незалежнасці Грузіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат сказаў, што Еўрапейскія гульні важны і для Грузіі, паколькі на спаборніцтвы прыедзе нямала вядомых грузінскіх спартсменаў.

Пасол паведаміў таксама, што ў праграме візіту ў Беларусь Прэзідэнта Грузіі, магчыма, будуць сустрэчы і перагаворы, чакаецца абмеркаванне шырокага спектра пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі