Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 лістапада 2018, 13:24

Прэзідэнт Джэймстаўнскага фонду: узаемаадносіны паміж Беларуссю і ЗША выходзяць на новы ўзровень

6 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Джэймстаўнскага фонду (ЗША) Глен Ховард лічыць, што беларуска-амерыканскія адносіны цяпер выходзяць на новы ўзровень. Такое меркаванне ён выказаў у гутарцы з журналістамі пасля сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На мой погляд, узаемаадносіны паміж Беларуссю і ЗША на сённяшні дзень выходзяць на новы ўзровень, напаўняюцца вялікім даверам. Гэты візіт з'яўляецца добрай магчымасцю для Джэймстаўнскага фонду прывезці сюды сваіх спецыялістаў у галіне бяспекі, правесці перагаворы з беларускімі калегамі, у міністэрствах", - сказаў амерыканскі аналітык.

Паводле яго слоў, нядаўні візіт у Беларусь памочніка дзяржсакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Аарана Уэса Мітчэла таксама дасць магчымасць вывесці двухбаковыя кантакты на якасна новы ўзровень.

"Сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы пераўзышла ўсе мае чаканні, і кожны візіт у Беларусь - вельмі памятная і радасная падзея. Многія з нас тут ужо не ўпершыню. Для мяне гэта трэці візіт. Акрамя таго, тут ёсць і новыя асобы", - дадаў Глен Ховард.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі