Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 жніўня 2019, 18:51

Прэм'ер-міністр Грузіі наведае з афіцыйным візітам Беларусь

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Грузіі Мамука Бахтадзэ прыбудзе з афіцыйным візітам у Беларусь 23 жніўня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Запланаваны перагаворы грузінскага прэм'ера з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам. Адбудзецца сустрэча са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам.

Мамука Бахтадзэ таксама наведае Мінскі аўтамабільны завод, дзе азнаёміцца з прадукцыяй прадпрыемства.

Тавараабарот Беларусі і Грузіі ў першым паўгоддзі - $37 млн. Экспарт склаўся на ўзроўні $25,4 млн, імпарт - $11,6 млн. Асноўныя артыкулы беларускага экспарту ў Грузію ў бягучым годзе - сінтэтычныя ніці, малако і малочная прадукцыя, лякарствы, электрычныя трансфарматары, правады і кабелі. Імпартуюцца мінеральная вада, спіртныя напіткі, арэхі, нафтапрадукты. Абарот паслуг у студзені-маі вырас на 17,9 працэнта і склаў $9,2 млн (экспарт - $7 млн, імпарт - $2,2 млн).

На беларускім рынку дзейнічаюць 17 прадпрыемстваў з грузінскім капіталам, у тым ліку 11 сумесных кампаній. У Грузіі працуюць больш за 20 прадстаўніцтваў, даччыных прадпрыемстваў, суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх кампаній.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі