14 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пленарнае пасяджэнне Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі і пасяджэнні яе профільных камісій пройдуць у Маскве 20-21 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе сходу.
"Парадкам дня прадугледжана абмеркаванне праекта стратэгіі развіцця маладзёжнай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы, распрацоўка якога вялася па прапанове ўдзельнікаў вераснёўскага Маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы, - адзначылі ў прэс-службе. - Плануюцца разгляд прапаноў па стварэнні маладзёжнай інтэрнэт-платформы Саюзнай дзяржавы, ініцыятывы па стварэнні эмблемы моладзі Саюзнай дзяржавы, а таксама абмеркаванне вынікаў работы Маладзёжнай палаты ў 2018 годзе і план на 2019 год".
Праграмай мерапрыемстваў прадугледжаны сустрэчы членаў Маладзёжнай палітыкі з кіраўніцтвам і дэпутатамі Парламенцкага сходу, пашыранае пасяджэнне савета Маладзёжнай палаты, удзел у рабоце 55-й сесіі Парламенцкага сходу.-0-