Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 верасня 2017, 18:01

Прадстаўнікі МЗС Беларусі і Польшчы абмеркавалі ў Мінску развіццё адносін паміж краінамі

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кансультацыі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Польшчы на ўзроўні кіраўнікоў тэрытарыяльных падраздзяленняў адбыліся сёння ў Мінску. Бакі абмеркавалі развіццё адносін паміж краінамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў палітычнага, эканамічнага і культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Польшчы, узаемадзеянне ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый, маючыя адбыцца сумесныя мерапрыемствы", - расказалі ў міністэрстве.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў начальнік упраўлення Еўропы МЗС Яўген Вараб'ёў, польскую - дырэктар Усходняга дэпартамента МЗС Артур Міхальскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі