Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 верасня 2018, 13:25

Перспектывы ўмацавання адносін з краінамі Еўропы і Блізкага Усходу абмеркаваны ў МЗС Беларусі

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы ўмацавання адносін з краінамі Еўропы і Блізкага Усходу абмеркаваны 24 верасня ў МЗС Беларусі ў час уручэння копій даверчых грамат пасламі Партугаліі, Босніі і Герцагавіны, Іарданіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Паслы, якія пачынаюць сваю дыпламатычную місію ў Беларусі, сустрэліся з намеснікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам. На перагаворах з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Партугаліі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Паулу Візеу Пінэйру абмяркоўваліся стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, у тым ліку ў эканамічнай сферы. Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні адносін паміж Беларуссю і Партугаліяй, праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, разглядаліся на сустрэчы намесніка міністра з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Босніі і Герцагавіны ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Мустафой Муезіновічам. Дыпламаты канстатавалі высокі ўзровень развіцця дыялогу паміж міністэрствамі замежных спраў. Асаблівая ўвага была ўдзелена пашырэнню эканамічнага ўзаемадзеяння.

На сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Іарданіі ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Амджадам Одэ Адайле намеснік міністра выказаў надзею на актыўны ўклад дыпламата ў актывізацыю супрацоўніцтва. Абмеркаваўшы яго стан і перспектывы, бакі пацвердзілі зацікаўленасць і гатоўнасць да актывізацыі палітычнага дыялогу на высокім узроўні, пагадзіліся з неабходнасцю далейшага ўмацавання дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, адзначылі ў МЗС. Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы дамовіліся прадоўжыць работу па ўзгадненні тэрмінаў правядзення пасяджэння беларуска-іарданскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі