Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 студзеня 2018, 16:51

Перанос даты выбараў на больш ранні тэрмін не з'яўляецца парушэннем канстытуцыйных норм - Ярмошына

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перанос даты выбараў на больш ранні тэрмін не з'яўляецца парушэннем канстытуцыйных норм, заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перад пачаткам семінара-практыкума "Моладзь выбірае!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб магчымасці правядзення адной з выбарчых кампаній 2020 года ў канцы 2019-га, Лідзія Ярмошына сказала: "Ніякіх парушэнняў Канстытуцыі ў пераносе выбараў няма. Ёсць парушэнне Канстытуцыі толькі тады, калі выбары адкладаюцца, праводзяцца пазней за ўстаноўлены тэрмін. Гэта магчыма толькі ў выпадку абвяшчэння вайны або надзвычайнага становішча". "Дата выбараў вызначаецца зыходзячы з мэтазгоднасці. Напрыклад, у Індыі каляндар выбараў фарміруецца з улікам сезона дажджоў. Любая дзяржава павінна думаць аб усіх астатніх пытаннях. Гэта перш за ўсё эканамічнае, сацыяльнае становішча, правядзенне іншых выбарчых кампаній, палітычныя настроі", - адзначыла старшыня ЦВК.

Згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў, апублікаваным на сайце Цэнтрвыбаркама, прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе павінны прайсці не пазней за 30 жніўня, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў - не пазней за 10 верасня, выбары членаў Савета Рэспублікі - не пазней за 11 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі