Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 чэрвеня 2018, 16:19

Пастаянныя прадстаўнікі СНД пачынаюць распрацоўку парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў у Душанбэ

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянныя прадстаўнікі СНД у бліжэйшы час пачнуць распрацоўку парадку дня пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў, якое пройдзе ў Душанбэ 28 верасня. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Таджыкістана ў Беларусі, пастаянны прадстаўнік Таджыкістана пры статутных і іншых органах СНД Хакдод Махмадшарыф, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат нагадаў, што 27 верасня ў Душанбэ пройдзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД, 28-га - пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці. "Мы прапрацоўваем пытанні парадку дня", - сказаў Хакдод Махмадшарыф.

Наступныя пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў будуць прысвечаны менавіта гэтаму пытанню. На сённяшнім, якое праходзіць у штаб-кватэры Садружнасці ў Мінску, падводзяцца вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў, якое адбылося 1 чэрвеня ў Душанбэ. Дыпламат нагадаў, што кіраўнікі ўрадаў пацвердзілі зацікаўленасць ва ўмацаванні і развіцці супрацоўніцтва ў СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі