Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 мая 2018, 10:45

Пасольства Вялікабрытаніі зацікаўлена ў больш актыўным прыходзе брытанскіх інвестараў у Беларусь

3 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасольства Вялікабрытаніі зацікаўлена ў больш актыўным прыходзе брытанскіх інвестараў у Беларусь і ўсяляк гэтаму садзейнічае. Аб гэтым заявіла Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб сёння на медыяснеданні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат акцэнтавала ўвагу на важнасці развіцця гандлёва-эканамічных сувязей з Беларуссю. На гэта было накіравана і нядаўна падпісанае паміж дзвюма краінамі пагадненне аб прадухіленні двайнога падаткаабкладання.

Адносна развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва пасол сказала: "Інвесціраванне - гэта сур'ёзны крок для брытанскіх кампаній, над якім неабходна добра думаць, але ўжо нядрэнна, калі развіваюцца гандлёва-эканамічныя кантакты паміж кампаніямі дзвюх дзяржаў".

Фіёна Гіб падкрэсліла, што беларуска-брытанскае супрацоўніцтва развіваецца і ёсць патэнцыял для больш актыўных кантактаў у сферах будаўніцтва, лесаперапрацоўкі.

Дыпламат таксама выказала меркаванне, што беларускаму боку трэба быць больш актыўным у пашырэнні сваіх эканамічных інтарэсаў у Вялікабрытаніі. "Беларускія кампаніі павінны актыўней рэкламаваць сябе і выходзіць на міжнародныя рынкі", - лічыць пасол.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі