7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Аўстралійскім саюзе будзе закрыта да 1 верасня 2018 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 7 жніўня 2018 года нумар 581, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Міністэрству замежных спраў даручана прыняць меры па закрыцці пасольства з ажыццяўленнем фінансавання расходаў на закрыццё ў межах сродкаў, прадугледжаных на ўтрыманне гэтай установы.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.-0-