Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
13 верасня 2019, 09:01

Пасол Вялікабрытаніі ўпэўнена ў актыўным развіцці гандлёвых сувязей з Беларуссю пасля Brexit

13 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Для Вялікабрытаніі з'яўляецца важным больш актыўнае развіццё палітычных і гандлёвых сувязей з Беларуссю пасля Brexit. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіла журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Жаклін Перкінс, якая 12 верасня ўручыла даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

"Brexit - гэта вялікая магчымасць для нас, каб развіваць адносіны са многімі краінамі свету. Я думаю, яшчэ будзе супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, таму што мы пойдзем з Еўрасаюза, але не пойдзем з Еўропы. І таму спадзяюся на добрыя адносіны з усімі краінамі, у тым ліку з Беларуссю", - заявіла дыпламат.

Яна звярнула ўвагу на важнасць актывізацыі палітычных адносін з Беларуссю. "Гэта вельмі важна для нас, гэтак жа як і развіццё гандлёвых сувязей. Для Вялікабрытаніі ў цэлым важны гандлёва-эканамічныя адносіны, асабліва пасля Brexit", - сказала дыпламат.

Жаклін Перкінс падкрэсліла, што гэта яе першае месца як пасла. Дыпламат разлічвае на тое, што беларуска-брытанскія кантакты будуць у далейшым развівацца ў пазітыўным ключы.

Яна таксама падзялілася, што цяпер вывучае беларускую мову. Раней вывучыла рускую і арабскую мовы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі