Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 ліпеня 2018, 09:14

Пасол Венесуэлы: вельмі прыемна ў Дзень Незалежнасці быць побач з беларусамі

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вельмі прыемна ў Дзень Незалежнасці быць побач з беларусамі, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" пасол Венесуэлы ў Беларусі Хасэ Хаакін Багіяна Перычы.

"Хочацца пажадаць міру вашай краіне, развіцця. Прадаўжайце працаваць над мірам у рэгіёне і над мірам ва ўсім свеце. Нам усім неабходны іншы свет - без войнаў, канфліктаў. Я кожны год далучаюся да святкавання такой важнай для вас даты і мне вельмі прыемна быць у гэты дзень побач з беларусамі", - падкрэсліў пасол.

Часовы павераны ў справах Судана ў Беларусі Файсал Абдэльазім Салім таксама прыняў удзел у святочных мерапрыемствах у сталіцы Беларусі. "У першую чаргу дазвольце павіншаваць усіх беларусаў з нацыянальным святам. Я ўпершыню прымаю ўдзел у такой урачыстасці ў вашай краіне, таму што прыехаў сюды крыху больш, чым паўгода таму. Мы адкрылі тут пасольства, і гэта сведчанне прагрэсіўных адносін паміж нашымі краінамі. Жадаю Беларусі ўсяго самага лепшага", - адзначыў ён.

У Беларусі 3 ліпеня адзначаецца Дзень Незалежнасці - галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. У сталіцы прайшоў урачысты парад, а таксама масавы тэатралізаваны паказ "Мой родны кут".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі