Поўная версія

Пасол Славакіі: мінулы год стаў пераломным у супрацоўніцтве з Беларуссю

Палітыка 11.01.2018 | 20:00
Ёзеф Мігаш. Фота з архіва
Ёзеф Мігаш. Фота з архіва

11 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Мінулы год стаў пераломным у беларуска-славацкім супрацоўніцтве. Гэта адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзеф Мігаш на вечарыне ў Доме дружбы, прысвечанай 25-годдзю ўстанаўлення беларуска-славацкіх дыпламатычных адносін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Год сапраўды быў вельмі пазітыўным і, я сказаў бы, пераломным ва ўзаемадзеянні паміж нашымі дзяржавамі. Адзін той факт, што адбылося дзевяць вельмі важных візітаў, сведчыць шмат аб чым, - лічыць Ёзеф Мігаш. - Наладзіліся вельмі канструктыўныя кантакты паміж нашымі краінамі".

Ён таксама расказаў, што ў лютым у Беларусь з візітам прыбудзе славацкі віцэ-прэм'ер па інвестыцыях і інфарматызацыі Петэр Пелегрыні, які мае намер абмеркаваць далейшыя перспектывы ўзаемадзеяння з Беларуссю. Акрамя таго, чакаюцца новыя двухбаковыя дамоўленасці па актывізацыі кантактаў у галіне адукацыі.

Дыпламат акцэнтаваў увагу на важнасці юбілейнай даты ў адносінах паміж дзвюма краінамі. На яго думку, беларускі і славацкі народы звязаны гістарычна. "Вельмі важна, што Беларусь і Славакія - краіны з мірнымі памкненнямі", - заўважыў Ёзеф Мігаш.

Ён таксама звярнуў увагу на той факт, што Славакія як член Еўрасаюза ва ўсе часы, іншым разам няпростыя, заўсёды падтрымлівала Беларусь, звяртаючы ўвагу партнёраў на неабходнасць канструктыўнага ўзаемадзеяння з краінай.

Акрамя таго, дыпламат закрануў гістарычныя аспекты развіцця дзяржаў і заклікаў захоўваць гістарычную памяць і грунтавацца на традыцыйных каштоўнасцях.

Ёзеф Мігаш таксама выказаў меркаванне, што ёсць шмат агульнага паміж славацкай і беларускай культурамі. "Калі я цяпер вывучаю беларускую мову, то бачу ў ёй шмат падобнага да славацкай", - адзначыў пасол.

Ён таксама выказаў упэўненасць у тым, што Беларусі і Славакіі неабходна актыўней супрацоўнічаць: "Нам нельга страчваць час, давайце будзем актыўней супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты".

У сваю чаргу начальнік упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Беларусі Яўген Вараб'ёў сказаў аб важнасці беларуска-славацкага супрацоўніцтва, якое налічвае ўжо 25 гадоў. Ён лічыць канструктыўнымі кантакты, што склаліся паміж дзяржавамі. "У Беларусі і Славакіі вялікія і добрыя перспектывы ўзаемадзеяння", - перакананы прадстаўнік МЗС.

Старшыня таварыства "Беларусь - Славакія" Міхаіл Мятліцкі звярнуў увагу на багацце культурнага складніка двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама разнастайнасць славацкай культуры.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота з архіва Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 26-27 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу
Учора 17:54
Турцыя ўдзячна Беларусі за верную дружбу і салідарнасць
Учора 11:32
Францыя заўсёды была і застаецца важным партнёрам Беларусі ў Еўропе і ў свеце - Краўчанка
Учора 10:44
Фота МЗС Беларусь запрашае ЕЭК ААН да практычнага садзейнічання ў стварэнні сеткі нацкаардынатараў па МУР
13 ліпеня, 19:35
Беларусь і ЕС правядуць 17 ліпеня ў Мінску пяты раўнд дыялогу па правах чалавека
13 ліпеня, 18:14
Інвестыцыі і перагаворы з ЕС і СГА разгледжаны на сустрэчы Еўдачэнкі з дэлегацыяй з Баварыі
13 ліпеня, 18:06
Макей арыентаваў паслоў на канчатковае зняцце абмежаванняў доступу на знешнія рынкі
13 ліпеня, 17:09
Пасяджэнне Савета міністраў унутраных спраў СНД пройдзе 19-21 ліпеня ў Баку
13 ліпеня, 16:21
У ААН прэзентавалі вопыт і напрацоўкі краін ЕАЭС у дасягненні МУР
13 ліпеня, 15:11
Поўная версія