Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 красавіка 2019, 09:21

Пасол КНДР уручыў копіі даверчых грамат у МЗС Беларусі

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас сустрэўся 11 красавіка з назначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі ў Беларусі Зу Зен Бонам у сувязі з яго прыбыццём у нашу краіну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Андрэй Дапкюнас вітаў рашэнне кіраўніцтва КНДР аб накіраванні ў Беларусь першага ў гісторыі двухбаковых адносін пасла КНДР з рэзідэнцыяй у Мінску і пажадаў Зу Зен Бону поспехаў на адказнай пасадзе.

У час сустрэчы пасол перадаў намесніку міністра копіі даверчых грамат. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін, а таксама супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі