Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 ліпеня 2017, 18:39

Пасол Ісландыі акрэдытуецца ў Беларусі пасля больш як дзесяцігадовага перапынку

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Ісландыі акрэдытуецца ў Беларусі пасля больш як дзесяцігадовага перапынку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 17 ліпеня прыняў назначанага Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Ісландыя ў Рэспубліцы Беларусь Берглінд Асгейрсдоцір у сувязі з пачаткам яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі беларуска-ісландскага супрацоўніцтва. Берглінд Асгейрсдоцір таксама ўручыла Алегу Краўчанку копіі даверчых грамат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі