Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2017, 09:54

Пасол Беларусі ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Румыніі

18 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч 17 студзеня ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Румыніі Клаусу Ёханісу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні актывізацыі двухбаковых адносін у розных сферах - палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай. Бакі ўзаемна адзначылі, што патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Румыніі значна перавышае яго цяперашні ўзровень.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі