Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 красавіка 2019, 09:30

Пасол Беларусі ў Францыі ўручыў даверчыя граматы Эмануэлю Макрону

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту гэтай краіны Эмануэлю Макрону. Урачыстая цырымонія адбылася 12 красавіка ў Елісейскім палацы, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве ў Францыі.

У ходзе цырымоніі адбылася размова пасла з прэзідэнтам, у час якой бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковых адносін, а таксама аб пазіцыях Беларусі і Францыі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. У прыватнасці, у якасці прыярытэтаў далейшага шматбаковага ўзаемадзеяння было вылучана супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі і навакольнага асяроддзя.

Асобная ўвага была ўдзелена двухбаковаму супрацоўніцтву, а менавіта міжрэгіянальнаму ўзаемадзеянню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі