Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 сакавіка 2017, 14:46

Паслы Беларусі і Намібіі абмеркавалі графік кантактаў бакоў на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў

27 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Намібіі ў Беларусі з рэзідэнцыяй у Маскве Ндалі Чэ Камаці абмеркавалі графік кантактаў бакоў на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў. Сустрэча дыпламатаў адбылася сёння ў расійскай сталіцы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.

"Бакі абмеркавалі ход рэалізацыі дамоўленасцей па выніках візіту ў Беларусь намесніка прэм'ер-міністра - міністра міжнародных адносін і супрацоўніцтва Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітвы ў кастрычніку 2016 года, графік далейшых кантактаў на ўзроўні кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Намібіяй устаноўлены 21 снежня 2000 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі