11 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Напрамкі актывізацыі беларуска-аўстралійскага супрацоўніцтва абмеркавалі сёння ў Маскве пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і пасол Аўстраліі ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве Грэйм Міхан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Абмеркаваны напрамкі актывізацыі двухбаковага палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках міжнародных арганізацый", - адзначылі ў пасольстве.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Аўстраліяй устаноўлены 9 студзеня 1992 года. Аб'ём двухбаковага тавараабароту за студзень - верасень 2019 года склаў $14,3 млн.-0-