Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 мая 2018, 15:07

Лукашэнка прымае ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Сочы

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета праходзіць у Сочы, паведамляе БЕЛТА.

Гэта першая ў бягучым годзе сустрэча кіраўнікоў дзяржаў - членаў ЕАЭС. У ёй прымуць удзел прэзідэнты Беларусі, Расіі, Казахстана, Кыргызстана і прэм'ер-міністр Арменіі. У якасці госця запрошаны Прэзідэнт Малдовы.

Кіраўнікі дзяржаў у час перагавораў у вузкім і пашыраным складах разгледзяць 14 пытанняў, у тым ліку прадастаўленне Малдове статусу дзяржавы-наглядальніцы пры ЕАЭС, праект пагаднення аб міжнародных дагаворах з іншымі краінамі або аб'яднаннямі, рэалізацыю лічбавага парадку дня ЕАЭС і асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці.

На пасяджэнні абмяркуюць асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў на 2018-2019 гады, лібералізацыя асобных сектараў паслуг на прасторы саюза, а таксама некалькі тэхнічных пытанняў.

Чакаецца, што на саміце ў Сочы адобраць стварэнне профільных саветаў кіраўнікоў ведамстваў па стандартызацыі і акрэдытацыі. Аналагічныя органы будуць заснаваны для каардынацыі палітыкі дзяржаў у транспартнай сферы і ў сельскай гаспадарцы. Яны зоймуцца распрацоўкай мер па збліжэнні транспартных комплексаў і развіцці агульнага рынку перавозак, выпрацоўкай агульнай стратэгіі развіцця аграпрамысловага комплексу, скаардынаваным прасоўваннем саюзнай прадукцыі на замежныя рынкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі