Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
23 мая 2017, 11:51

Пасяджэнне ВДС Саюзнай дзяржавы адбудзецца 30 чэрвеня ў Маскве

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы адбудзецца 30 чэрвеня ў Маскве. Аб гэтым паведаміў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы з маладымі дыпламатамі і ветэранамі дыпламатычнай службы Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У канцы чэрвеня адбудзецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які праходзіць пад патранажам нашых прэзідэнтаў. 30 чэрвеня адбудзецца пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы", - сказаў Уладзімір Макей.

Правядзенню ВДС Саюзнай дзяржавы будзе папярэднічаць пасяджэнне калегіі МЗС Беларусі і Расіі. Мерапрыемства адбудзецца ў Маскве. "Мы будзем абмяркоўваць шэраг актуальных пытанняў нашага ўзаемадзеяння", - дадаў ён.

Візіт у Мінск прадстаўнікоў ветэранскіх і маладзёжных структур прафсаюзнай арганізацыі МЗС Расіі праходзіць у фармаце мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі