Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 лістапада 2017, 17:02

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Гомелі 8 снежня

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Гомелі 8 снежня. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў СД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дата Саўміна застаецца ранейшай - 8 снежня", - праінфармаваў Рыгор Рапота. На пасяджэнні плануецца абмеркаваць у тым ліку блок гандлёва-эканамічных пытанняў, якія датычацца гандлёвых балансаў, стварэння роўных умоў для развіцця канкурэнцыі, праграм Саюзнай дзяржавы. Таксама будзе закранацца тэма арганізацыі і правядзення Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, узаемадзеяння ў культурнай сферы (у тым ліку сумеснага ўдзелу ў далейшай рэканструкцыі Брэсцкай крэпасці).

Акрамя таго, плануецца разгледзець заснаванне прэміі СД у галіне навукі і тэхнікі. "Савет Міністраў павінен даць дабро, таму што гэта звязана з фінансавымі расходамі. Прэмія ў галіне навукі і тэхнікі будзе па тых жа прынцыпах, як і прэмія ў галіне літаратуры і мастацтва. Відаць, будзем праводзіць па чарзе: адзін год - прэмія ў галіне літаратуры і мастацтва, другі год - у галіне навукі і тэхналогій", - растлумачыў ён.

На пасяджэнні ў Гомелі таксама разгледзяць бюджэт Саюзнай дзяржавы. "Гэта дзяжурнае пытанне, у канцы года абавязкова бюджэт павінен зацвярджацца", - нагадаў Рыгор Рапота.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі