Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 студзеня 2018, 14:13

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 2 лютага ў Казахстане

29 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Першае ў гэтым годзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета пройдзе 2 лютага ў Алматы (Казахстан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Прэм'ер-міністры краін - удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза разгледзяць пытанні развіцця інтэграцыйнага аб'яднання і ўдасканалення яго нарматыўна-прававой базы. У парадак дня пасяджэння ўключаны пытанні, звязаныя з правіламі канкурэнцыі на трансгранічным рынку, супрацоўніцтвам у аграпрамысловым комплексе. Акрамя таго, плануецца прааналізаваць макраэканамічную сітуацыю ў дзяржавах - членах саюза і стан узаемнага гандлю.

"Рыхтуецца да падпісання пагадненне аб маркіроўцы тавараў сродкамі ідэнтыфікацыі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, - адзначылі ў ЕЭК. - Чакаецца зацвярджэнне кіраўнікамі ўрадаў палажэння аб распрацоўцы, фінансаванні і рэалізацыі міждзяржаўных праграм і праектаў у прамысловай сферы. Будуць названы дата і месца правядзення чарговага пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета".

Акрамя пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы, пройдзе міжнародны форум "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі", у якім прымуць удзел кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС, міжнародныя эксперты, кіраўнікі дзяржаўных органаў Казахстана, журналісты. Мэтай форуму з'яўляецца папулярызацыя рэгіёна ЕАЭС у глабальнай лічбавізацыі, умацаванне партнёрства ў гэтай сферы сярод краін - удзельніц саюза. Асноўнай тэмай дыскусій стане інтэграцыя інфармацыйных сістэм дзяржаў ЕАЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі