Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
04 лістапада 2019, 13:49

Пасяджэнне беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве пройдзе ў 2020 годзе ў Мінску

4 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасяджэнне беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве плануецца правесці ў Мінску ў 2020 годзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Пытанні падрыхтоўкі да мерапрыемства разглядаліся 4 лістапада ў Пекіне на сустрэчы намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, сустаршыні беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Мікалая Снапкова з членам Палітбюро ЦК КПК, членам сакратарыята ЦК КПК, сакратаром палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК, сустаршынёй беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве Го Шэнкунем. У перагаворах з беларускага боку прыняў удзел таксама пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды.

Бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у час сустрэч Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў гэтым годзе. Размова ішла і пра іншыя актуальныя пытанні беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі