Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 мая 2018, 15:46

Пашынян бачыць вялікі незадзейнічаны патэнцыял у развіцці беларуска-армянскіх адносін

14 мая, Сочы /Кар. БЕЛТА/. У развіцці беларуска-армянскіх адносін ёсць вялікі незадзейнічаны патэнцыял. Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў сёння прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошні год тавараабарот паміж Беларуссю і Арменіяй узрос, гэта вельмі ўражвае. Але, шчыра кажучы, тут ёсць вельмі шмат нявыкарыстанага патэнцыялу. Мы павінны працаваць над гэтым. У Арменіі ёсць вельмі шмат цікавага для беларускага бізнесу. Думаю, гэтак жа і ў Беларусі", - сказаў Нікол Пашынян.

Ён перакананы, што адносіны паміж дзвюма краінамі заўсёды будуць на высокім узроўні незалежна ад таго, хто будзе займаць высокія дзяржаўныя пасады.

Прэм'ер-міністр таксама выказаў удзячнасць за работу беларускіх журналістаў у Ерэване, іх аб'ектыўную падачу інфармацыі. "Гэта, шчыра кажучы, было вельмі прыемна", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі