17 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Парламенцкая выбарчая кампанія праходзіць у Беларусі ў адпаведнасці з дэмакратычнымі стандартамі. Аб гэтым сказаў карэспандэнту БЕЛТА сербскі наглядальнік Драгамір Карыч.
Ён ужо наведаў разам з калегамі шэраг участкаў у Мінску, сёння плануе пабываць яшчэ на некаторых. "Выбарчая кампанія праходзіць нармальна, у адпаведнасці з еўрапейскімі дэмакратычнымі стандартамі, гэтак жа як і ў іншых краінах Еўропы, - сказаў Драгамір Карыч. - Мы бачым, што для тых, хто ўдзельнічае ў галасаванні створаны добрыя ўмовы і пануе святочная атмасфера".
Сербскі наглядальнік адзначыў важнасць таго, што ў Беларусі за апошнія гады адбылося шмат пазітыўных перамен. "Я бываю на тэрыторыі Беларусі з савецкіх часоў, і ваша краіна як ніхто іншы змагла захаваць стабільнасць, парадак. Гэта відаць не толькі на прыкладзе Мінска, але і невялікіх гарадоў", - падкрэсліў Драгамір Карыч. Ён таксама адзначыў, што еўрапейскія турысты, якія ўпершыню наведваюць Беларусь, часта бываюць здзіўлены, наколькі беларусы беражліва ставяцца да сваёй гісторыі, экалогіі, падтрымання парадку.-0-