Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
17 жніўня 2017, 14:14

Парламенцкія дэлегацыі Польшчы і Судана плануюць наведаць Беларусь у канцы жніўня

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія дэлегацыі Польшчы і Судана плануюць наведаць Беларусь у канцы жніўня - пачатку верасня. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі.

Старшыня камісіі расказаў, што папярэднія даты візіту польскіх парламентарыяў на чале з віцэ-спікерам Сейма Рышардам Цярлецкім - з 30 жніўня па 1 верасня. Чакаецца, што, акрамя Мінска, замежныя госці пабываюць і ў Гродзенскай вобласці.

Што датычыцца дэлегацыі Судана на чале са старшынёй Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны Ібрагімам Амерам, тэрміны візіту - з 28 па 31 жніўня. У праграме знаходжання - сустрэчы з кіраўніцтвам і прадстаўнікамі Нацбанка, Мінсельгасхарча, Мінпрама, БелГПП, Міністэрства энергетыкі, канцэрна "Белнафтахім".

Са старшынёй Нацыянальнай асамблеі Судана правядуць перагаворы старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Чакаецца падпісанне мемарандума аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве дзвюх краін.

Акрамя таго, намечана наведванне прадпрыемстваў МТЗ, МАЗ, БелАЗ і некаторыя іншыя мерапрыемствы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі