Поўная версія

Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі разлічвае атрымаць статус наглядальніка ў ПАРЛАЦІНА

Палітыка 21.09.2018 | 17:06
Баляслаў Пірштук
Баляслаў Пірштук

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі разлічвае атрымаць статус наглядальніка ў Лацінаамерыканскім парламенце (ПАРЛАЦІНА). Аб гэтым сёння журналістам паведаміў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне абмяркоўвалася на сустрэчы віцэ-спікера з дэлегацыяй ПАРЛАЦІНА на чале з яго старшынёй Эліясам Кастыльё.

Паводле слоў Баляслава Пірштука, саюзныя парламентарыі выйшлі з хадайніцтвам, каб Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі стаў калектыўным членам ПАРЛАЦІНА са статусам наглядальніка. "Лічу, што гэта будзе добрым, сур'ёзным узмацненнем нашых пазіцый, - сказаў ён. - Мы павінны рэалізаваць гэта ў бягучым годзе". Такім чынам, Беларусь і Расія імкнуцца ў тым ліку прыцягнуць лацінаамерыканскіх партнёраў на рынак ЕАЭС.

У Мінску ў 2016 годзе падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам і ПАРЛАЦІНА, у адпаведнасці з якім беларускаму парламенту быў прадастаўлены статус пастаяннага наглядальніка. Гэты візіт такой прадстаўнічай дэлегацыі Лацінаамерыканскага парламента ў Беларусі расцэньваюць як добры сігнал да таго, каб адносіны набылі новую дынаміку.

У час перагавораў у Палаце прадстаўнікоў бакі вызначылі спектр напрамкаў, якія цікавяць партнёраў з краін Лацінскай Амерыкі. "Вельмі цікавыя для іх беларуская тэхніка, сельская гаспадарка, супрацоўніцтва ў ахове здароўя", - расказаў Баляслаў Пірштук.

Эліяс Кастыльё ў сваю чаргу адзначыў, што дэлегацыя ПАРЛАЦІНА прыехала ў Беларусь для таго, каб абмеркаваць пункты росту супрацоўніцтва, абмяняцца вопытам. Так, парламентарыі з Лацінскай Амерыкі хацелі б азнаёміцца з прамысловым развіццём краіны. Для гэтага яны наведаюць шэраг прадпрыемстваў.

"Мы хацелі б таксама падшліфаваць міжпарламенцкае пагадненне для больш актыўнага развіцця адносін паміж Беларуссю і Лацінаамерыканскім парламентам, - дадаў ён. - Адносіны паміж парламентарыямі павінны выбудоўвацца больш актыўна. Гэта будзе садзейнічаць росту эканомікі".

Лацінаамерыканскі парламент заснаваны 10 снежня 1964 года ў Ліме (Перу). Мэтай стварэння ПАРЛАЦІНА стала садзейнічанне гарманізацыі заканадаўства лацінаамерыканскіх краін у такіх галінах, як адукацыя, ахова здароўя, ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з наркабізнесам.-0-

Навіны рубрыкі Палітыка
Фота з архіва Ваенны камітэт АДКБ разгледзіць меры па ўмацаванні калектыўнай бяспекі
Учора 10:05
Беларусь разлічвае на актывізацыю міжпарламенцкага супрацоўніцтва з Італіяй - Шчоткіна
22 кастрычніка, 19:18
Макей: Беларусь імкнецца ўмацоўваць міжнародны мір і бяспеку на аснове дыялогу і ўзаемаразумення
22 кастрычніка, 17:15
Станіслаў Зась і Віктар Махмудаў Беларусь і Узбекістан разгледзелі пытанні міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі
22 кастрычніка, 16:42
Рыбакоў выбраны намеснікам старшыні Эканамічнага і сацыяльнага савета ААН
22 кастрычніка, 14:28
Беларусь разлічвае да канца года падпісаць прыярытэты партнёрства з ЕС
22 кастрычніка, 09:00
Беларусь і Венгрыя актывізуюць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў і пашыраць іх тэматыку
19 кастрычніка, 18:32
Больш за 30 бізнесменаў з Францыі прыедуць у Мінск для ўдзелу ў бізнес-форуме
19 кастрычніка, 16:38
Беларусь і Ізраіль прапрацоўваюць абмен парламенцкімі візітамі на ўзроўні спікераў
19 кастрычніка, 14:57
Поўная версія