Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 верасня 2017, 09:39

Парламенцкая дэлегацыя Кітая наведвае Беларусь 14-17 верасня

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкая дэлегацыя КНР на чале з намеснікам старшыні Камісіі па заканадаўчых пытаннях Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Сюй Аньбяа наведвае Беларусь 14-17 верасня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

З замежнымі гасцямі правядзе сустрэчу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Таццяна Кананчук. Парламентарыі азнаёмяцца з работай кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", наведаюць шэраг прадпрыемстваў, Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах, Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава.

У культурнай праграме - наведванне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі