Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
21 лістапада 2017, 09:06

Парламентарыі Беларусі і Арменіі абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў ЕАЭС і міжнародных арганізацыях

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская парламенцкая дэлегацыя ў Ерэване прымае ўдзел у дзясятым пасяджэнні Камісіі па супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Беларусі і Нацыянальным сходам Арменіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

На пасяджэнні абмяркоўваюцца пытанні ўзаемадзеяння ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, стан гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Арменіяй і перспектывы ўзаемадзеяння ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза. Запланавана таксама правядзенне шэрага двухбаковых сустрэч.

Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслаў Пірштук, у яе склад увайшлі дэпутат Уладзіслаў Шчэпаў і сенатар Алег Румо.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі